Творчая сустрэча - падарунак да Дня настаўніка і Дня матулі «Пара кахання» адбылася ў незвычайнай па глыбіні і прыгажосці гімназіі № 28 г.Мінска.
Наведвальнікі музыкальна-літаратурнай гасцёўні - педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі, якія працуюць у беларускамоўных групах, - шчыра дзякавалі настаўнікам і дырэктару гімназіі Алесі Зяневіч за магчымасць дакрануцца да ўзнёслага паэтычнага беларускага слова.
Усё пачынаецца з кахання! Усе справы будуць паспяховымі, калі іх рабіць з любоўю.



