16 студзеня 2020 года ў ДУА “Гімназія № 28 г.Мінска” ў рамках правядзення адзінага дня інфарміравання адбылася сустрэча навучэнцаў 7-11 класаў з Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцінам Канстанцінавічам Шульганам, які ў даступнай форме паведаміў аб асноўных пытаннях заяўленай тэмы «Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: занятасць і зарабатная плата насельніцтва».

Пасля адказаў на пытанні Канстанцін Канстанцінавіч узнагародзіў пераможцаў конкурсу малюнкаў “ІТ-краіна вачыма дзяцей” сярод навучэнцаў 1-4 класаў. Імі сталі – Ларчанка Дзіма, вучань 1 “А” класа, Шахрай Арцём, вучань 1 “Б” класа, Рылкевіч Сафія, вучаніца 3 “А” класа. Вучань 10 класа Шылінскі Іван выказаў шчырую падзяку Канстанціну Канстанцінавічу за цікавую і змястоўную сустрэчу і ўручыў яму на памяць фотакалаж.
Дырэктар гімназіі Алеся Мікалаеўна Зяневіч разам з супрацоўнікамі УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі” дэканам факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Сцепанчуком Юрыем Аляксандравічам, загадчыкам кафедры лічбавай эканомікі Барбодзька Валянцінам Валянцінавічам, выкладчыкам кафедры інфакамунікацыйных тэхналогій Лаўшук Вольгай Аляксандраўнай з вялікім задавальненнем прадставіла працу філіяла кафедры лічбавай эканомікі ў гімназіі.
Кіраўнік музея гімназіі “Традыцыям верныя” Давідоўская Ганна Пятроўна разам з юнымі экскурсаводамі правяла для гасцей экскурсію па старонках гісторыі нашай краіны і гімназіі.


