РУС БЕЛ ENG

23.12.2019

Навагодні настрой дорыць усяму Ленінскаму раёну акцыя “Нашы дзеці”

20 снежня 2019 года сям’ю Пташнік наведалі намеснік главы адміністрацыі Ленінскага раёна Павочка Сяргей Георгіевіч, галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Сяргейчык Аліна Паўлаўна, дырэктар гімназіі № 28 Зяневіч Алеся Мікалаеўна.

Сям'я Пташнік - шматдзетная, выхоўвае 4 дзяцей- Лізавету, Ганну, Маргарыту і самага маленькага Роберта. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Снягурачка пазнаёміла гасцей з дзецьмі, а потым усе разам запрасілі Дзядулю Мароза, які ўручыў падарункі.

У канцы сустрэчы Снягурачка і Дзед Мароз запрасілі ўсіх станчыць навагодні карагод.