Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей управления

16.08.2019

Скоро в школу: корреспонденты газеты Республика узнали, готовы ли учреждения образования к началу учебного года

Установам адукацыі дзяржава заўсёды надае асаблівую ўвагу. Сёлета намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка даручыў падпісаць пашпарты іх гатоўнасці да 23 жніўня. Гэта значыць, што праца камісій па прыёмцы школ ужо набліжаецца да завяршэння. Карэспандэнт «Р» разам са спецыялістамі правярала, як мінскія ўстановы адукацыі рыхтуюцца да пачатку навучальнага года.

У гэтым годзе сталовую значна абнавілі: зрабілі зручны пункт раздачы, пафарбавалі сцены, памянялі абіўку на крэслах.

Сёння з членамі камісіі мы інспектуем ДУА «Сярэдняя школа № 111 г. Мінска», што па вуліцы І.Гашкевіча, 12. На пункце пропуску нас сустракае жанчына ў сіняй форме — вахцёр. Вітаемся і крочым далей па доўгаму і шырокаму калідору. Звяртаю ўвагу на таблічку на дзвярах: кабінет па апрацоўцы тканіны.

— У маёй школе такога не было, — трошкі зайздрошчу.

Дырэктар школы Святлана Пратасевіч паказвае абноўленую сталовую. Тут зрабілі больш зручным пункт раздачы, выклалі кухонны фартух у выглядзе шэрай цэглы, упрыгожылі сцены надпісамі на англійскай мове, памянялі абіўку на крэслах. Дырэктар кажа, што падчас рамонту ўлічылі ўсе пажаданні: імкнуліся зрабіць і зручна для вучняў, і функцыянальна для супрацоўнікаў харчовага блока.

Заходзім у клас, які зусім не падобны на вучэбны – больш нагадвае мне вялікую кухню. Шмат пральных машын, вялікае рабочае месца для гатавання ежы, замест вучнёўскіх сталоў і крэслаў — абедзенныя. Як высветлілася, гэта месца для навучання простым навыкам: прыгатаваць, памыць, прыбраць.

Клас геаграфіі заняў трэцяе месца на раённым конкурсе кабінетаў.

Падымаемся ўверх на некалькі паверхаў. На сценах — анонсы вучэбных класаў. Так, каля кабінета біялогіі намаляваны матылёк, як з падручніка. Насупраць — схема працякання хімічнай рэакцыі. Напэўна, гэта клас хіміі. Бінга! Так яно і ёсць.

— Адзнакі па прадметах вучням можна ставіць ужо на парозе кабінета. Спытаць, рэакцыя якіх элементаў намалявана. Адказалі — выдатна, не — высокага бала не чакай, — пажартаваў нехта з камісіі.

— Сёлета мы надалі асаблівую ўвагу холам. Да афармлення кожнага пастараліся падысці крэатыўна і абсталяваць у адпаведнасці з размешчанымі на паверсе класамі, — тлумачыць дырэктар школы Святлана Пратасевіч.

Сэнсарны пакой умоўна дзеліцца на дзве часткі: адна для вучобы, другая — для адпачынку.

Асабіста мне ўбачанае спадабалася: супрацоўнікі школы абставілі рэкрэацыю вазонамі і назвалі гэта зімнім садам. Зараз на раслінах можна праводзіць практычныя ўрокі па той жа біялогіі. Каб зрабіць заняткі больш зручнымі для настаўнікаў, хол абсталявалі вялікім экранам. Самае месца для вучэбных фільмаў і прэзентацый.

На падрыхтоўку да 1 верасня школа № 111 патраціла 56 000 рублёў. 20 працэнтаў з іх — бюджэтнае фінансаванне. На платных паслугах атрымалася зарабіць 31 000 рублёў, бацькоўская дапамога – 6840 рублёў, шэфскія і спонсарскія намаганні склалі 6766 рублёў.

Да атрымання пашпарта гатоўнасці школы рыхтуюцца на працягу ўсяго года. Звяртаецца ўвага на ўкамплектаванасць навучальных класаў, спартыўных залаў, бібліятэк і сталовых, на стан тэрыторый і будынкаў школ, на актавыя залы, медыцынскія блокі, на ахову працы і пажарную бяспеку. Словам, падрыхтоўка ідзе капітальная.

Сталы можна рэгуляваць пад рост вучня.

Камісія, як правіла, збіраецца з пятнаццаці чалавек: раённы педыятр, урач цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прадстаўнік МНС і іншыя. Праверку сярэдняй школы № 111 узначальвае намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Віктар Доўнар. 

— Па выніках агляду ўстаноў адукацыі мы выстаўляем балы за адпаведныя пазіцыі. Па іх суме вызначаецца лепшая ўстанова па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Лідары ўзнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі і лістамі з падзякай ад кіраўніка адміністрацыі, — дзеліцца нюансамі праверкі намеснік старшыні камісіі — начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Наталля Кучынская.

Такі дамок дапамагае развіваць дробную маторыку.