РУС БЕЛ ENG

17.05.2019

У краіне роднай мовы: знаемства з вопытам работы яслі-сада №161

 

На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 161 г.Мінска”прайшло паседжанне метадычнага аб’яднання намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці.  Ва ўстанове наладзілі мерапрыемства “У краіне роднай мовы”, каб паказаць, як ажыццяўляецца адукацыйны працэс у дзяцей старэйшай групы з беларускай мовай навучання.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі яслі-сада № 161 пазнаемілі ўдзельнікаў мерапрыемства з паспяховымі вынікамі працы з выхавальнікамі беларускамоўнай групы на прыкладзе арганізацыі сваей адукацыйннай дзейнасці, развіцця асабістых прафісійных кампетэнцый і выкарыстання асабістых метадычных распрацовак.

Педагогі імкнуцца разнастайнымі метадамі далучаць дзяцей да культуры і роднай мовы свайго народа, выхоўваюць цікавасць да пазнання гісторыі і культуры, музыкі і мовы. Працуючы з выхаванцамі, ўжываюць беларускія словы, тлумачаць іх лексічнае значэнне з дапамогай якасных малюнкаў і сюжэтных ілюстрацый, чытаюць казкі на беларускай мове, загадваюць загадкі, спяваюць песні і вучаць на памяць вершы. Дзеці вымаўляюць правільна гукі і разумеюць словы беларускай мовы, нават будуюць дыялогі і размаўляюць на роднай мове, ствараюць тэатральныя пастаноўкі з ўдзелам выхавальнікаў. Гэта адбываецца ненадакучліва і арганічна.

Пад час мерапрыемства дзеці і выхавацелі размаўлялі і спявалі на беларускай мове, танцавалі і гулялі, адгадвалі загадкі і забаўляліся. Кожны госць мог стаць удзельнікам, а таксама атрымаць падарунак і непаўторнае пачуцце радасці ад знаемства з паспяховым вопытам спецыялістаў і калег, якім можна карыстаецца і распаўсюджваць.