Разделы сайта

Главная

Архив новостей учреждений

03.04.2018

Малады пісьменнік Беларусі

Шчыра віншуем вучаніц 8 А класа Мішэніну Ірыну і 10 класа Мішэніну Кацярыну з перамогай у міжнародным конкурсе "Малады пісьменнік. Беларусь". Хай гэты конкурс стане яшчэ адным доказам вашых талентаў і здольнасцяў, хай у жыцці вас чакае яшчэ шмат такіх перамог, кожны дзень дорыць верны стымул і высокае імкненне, хай дапамагаюць змагацца за радасць і шчасце падтрымка блізкіх і сяброў.

Штогод вучні гімназіі №28 прымаюць удзел у месяцы Франкафоніі, якія праводзіцца пад эгідай Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь і Асацыяцыі настаўнікаў французскай мовы Беларусі. Адным з мерапрыемстваў з'яўляецца міжнародны конкурс "Малады пісьменнік". Вучні дзвюх катэгорый: 11-14 год, 15-18 гадоў пішуць творы ў празаічнай ці вершаванай форме, рознага жанру на пэўную тэму на французскай мове. Прадстаўнікі Пасольства, настаўнікі і выкладчыкі МДЛУ, якія ўваходзяць у склад ганаровага журы вызначаюць аднаго пераможцу ў кожнай узроставай катэгорыі. У гэтым годзе тэма была "Мой скарб..." 

Ва ўрачыстай зале Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, падчас гала-канцэрту, які быў прысвечаны завяршэнню святкавання Франкафоніі ў Беларусі, узнагароду з рук Пасла Францыі Дзідзье Канеса атрымала Ірына Мішэніна.

Вучаніцы 5-х класаў гімназіі, калектыў "Канфеці" выступіў з яскравым нумарам пра сяброўства і еднасць народаў