Версия для слабовидящих

19.02.2020

Развіццё прафесійнай кампетэнтнасці: круглы стол для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі горада Мінска

Навучальныя курсы для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, намеснікаў загадчыка па асноўнай дзейнасці горада Мінска адбыліся 19 лютага 2020 года на базе ДУА "Яслі-сад № 381 г.Мінска" ў форме круглага стала па тэме "Развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ў гульнявой дзейнасці".

Дабрыян Наталля Вячаславаўна, загадчык установы дашкольнай адукацыі, прадставіла візітную картку яслі-сада і пазнаеміла з умовамі арганізацыі адукацыйнай дзейнасці выхаванцаў.

Паведамленне з вопыту работы і прэзентацыя выставы дыдактычных гульняў па адукацыйнай галіне "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін" Леўчанка Ганны Мікалаеўны, намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці, дазволілі сістэматызаваць веды па дадзенай праблеме прысутных на мерапрыемстве.

З вялікай зацікаўленасцю ўдзельнікі круглага стала ўбачылі занятак з выхаванцамі старэйшага дашкольнага ўзросту па тэме "Што? Дзе? Калі?", які выдатна правяла выхавацель дашкольнай адукацыі Станько Ірына Андрэеўна, і тэатральную пастаноўку казкі “Новы калабок” з выхаванцамі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту Запольскай Карыны Анатольеўны, музычнага кіраўніка.

Педагагічныя работнікі змаглі абмеркаваць пытанні фарміравання ўстойлівай цікавасці выхаванцаў 4-5 гадоў ды беларускай мовы шляхам выкарыстання развіццёвых гульняў па матывах беларускіх казак, праслухаўшы паведамленне з вопыту работы Фунцікавай Ірыны Аляксандраўны, намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад № 316 г.Мінска”.

Дадзеныя навучальныя курсы садзейнічалі авалоданню педагагічнымі работнікамі гульнявымі метадамі і прыёмамі, якія спрыяюць развіццю беларускага маўлення развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту. Педагагічныя работнікі устаноў дашкольнай адукацыі горада Мінска высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства.