Разделы сайта

Главная

Архив новостей учреждений

14.11.2017

Песняры зямлі беларускай...

Песняры зямлі беларускай...

У межах плана да святкаванне 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

09 лістапада 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №28 г. Мінска” аддзелам інтэлектуальнага развіцця і творчасці ЦДАДіМ “Маяк” г. Мінска быў праведзены чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях “Песняры зямлі беларускай” прысвечаны святкаванню 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У чэмпіянаце прынялі ўдзел 19 камандаў, якія складаліся з 114 лепшых навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна.

Конкурсныя заданні ўключалі ў сябе тры гульні:  “Эрудыт-лато”, “Медыя-азбука”, “Што? Дзе? Калі?”, у якіх усе пытанні былі звязаны з творчасцю і жыццём вялікіх паэтаў.

Пераможцамі чэмпіяната па інтэлектуальных гульнях сталі:

ДУА “Гімназія №1 ім.Ф.Скарыны г. Мінска” – 1 месца

ДУА “Сярэдняя школа №164 г .Мінска” – 2 месца

ДУА “Гімназія №28 г. Мінска” – 3 месца

Віншуем пераможцаў і выказваем падзяку ўсім удзельнікам!

 

З 10 лістапада ў раённай галерэі творчасці ў гімназіі №28 будзе праходзіць выстава ілюстрацый да твораў Янкі Купалы і Якуба Колас. Навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна на выставу прадставілі работы, якія былі выканы ў розных тэхніках: тканыя лялькі, жывапіс, графіка. Запрашаем вас у галерэю!

У камернай і вельмі цёплай атмасферы прайшлі лірычныя чытанні, прысвечаныя святкаванню 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Ва ўпрыгожанай зале пад кранальныя мелодыі атрымалі новае жыццё творы песняроў зямлі беларускай. Удзельнікі чытанняў закранулі ўсе тэмы творчасці Купалы і Коласа. Пейзажная, інтымная, грамадзянская і філасофская лірыка гучала з вуснаў навучэнцаў школ і гімназій Ленінскага раёна. Вядучымі і чытальнікамі выступілі гімназісты Пранічнікаў Віталій, Мішэніна Дар’я, Мішэніна Ірына, Барынава Вольга, Асіпенка Любоў. Гаспадыняй мерапрыемства стала  Штанюк Наталля Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і  літаратуры гімназіі №28.

Кожны з удзельнікаў падарыў часцінку сваёй душы і ўклаў яе ў прачытаны твор, праспяваную песню. Вучаніца сярэдняй школы №111 Хурс Ксенія прысвяціла Янку Купалу верш уласнага сачынення. Вучні і настаўнікі мелі магчымасць убачыць фатаздымкі і відэафрагменты з хронікі жыцця знакамітых паэтаў.

Купала і Колас, вы нас гадавалі,

Вы звалі на волю

З цямноты, з прымусу,

Каб горда насілі імя беларуса;

Каб з ганьбай ніколі спіны не згіналі,

Каб цвёрда за праўду з братамі стаялі,

Каб сонца над нашай Радзімаю ззяла,

І Колас нас клікаў, і клікаў Купала.

Не раз пагражалі вам чорныя краты,

Ды песня ў дарозе нідзе не прыстала,

Дык дзякуй Вам, Колас,

Дык дзякуй, Купала!

 

Еще фотографии