Раздзелы сайта

Архив новостей учреждений

07.11.18

Метадычны мост у гімназіі №28

6 лістапада 2018 года гімназія прымала ў сябе гасцей з сярэдняй школы №54. У межах абмена вопытам паміж установамі адукацыі Ленінскага раёна прайшоў метадычны мост па тэме “Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання”.

У актавай зале гімназіі кіраўнік навуковага таварыства гімназістаў “Дыямент” Лазук Таісія Фёдараўна прадставіла вопыт работы па рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу праз арганізацыю даследчай дзейнасці навучэнцаў гімназіі.

Кіраўнік музея “Традыцыям верныя” Давідоўская Ганна Пятроўна правяла калектыўную экскурсію для настаўнікаў сярэдняй школы № 54. Акцэнт быў зроблены на значнасць музейнага экспаната як дакладнай першакрыніцы пазнання гісторыі і культуры.

Вопытам работы падзялілася настаўнік беларускай мовы і літаратуры Штанюк Наталля Аляксандраўна па фарміраванні матывацыі да навучання і пазнавальнай актыўнасці вучняў на вучэбных занятках. Яна прадэманстравала магчымасці інтэрактыўнай дошкі ў адукацыйным працэсе.

Для настаўнікаў дакладных навук цікавым было даведацца пра сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі на вучэбных занятках па матэматыцы, якія эфектыўна выкарстоўвае настаўнік Лагутава Марыя Канстанцінаўна. Дакумент-камера, сістэма дыстанцыйнага інтэрактыўнага апытвання, задачы-павуцінкі ўразілі нашых калег.

Настаўнікі французскай мовы Ярошка Вольга Дзмітрыеўна і Галіца Вольга Уладзіміраўна падзяліліся вопытам работы па развіцці прадметных і метапрадметных кампетэнцый праз пазаўрочную дзейнасць. Вольга Дзмітрыеўна прадставіла метадычную работу па стварэнні квэста, расказала аб асноўных этапах яго арганізацыі і правядзення.

Вольга Уладзіміраўна, з’яўляючыся кіраўніком тэатральнай студыі “Сюрпрыз”, падзялілася вопытам работы па развіцці творчых здольнасцей вучняў, практычна паказала прыёмы і заданні як камунікатыўныя, так і развіваючыя, па стварэнні станоўчага творчага асяроддзя і псіхалагічнага клімата.

Настаўнікі абмеркавалі атрыманыя на двух метадычных мерапрыемствах веды ў сяброўскай атмасферы, падзяліліся сваімі ўражаннямі, думкамі і будучымі праектамі.